Будынак рэальнага вучылішча па вуліцы Цымермана. Пабудаваны ў 1903-1907 гг. з цэглы. У першые дні вайны спалены. Адноўлены ў 50-е годы. Цяпер тут сярэдняя школа № 2. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю з рызалітамі па баках. Помнік архітэктуры з выкарыстаннем элементаў неакласіцізму. Пабудаваны на сродкі мецэнатаў Іолшыных.