Рагачоўскае гарадзішча займае край мыса вышыней 11-12 м каля сутокаў Друці з Дняпром. З трох бакоў гарадзішча было абаронена высо-кімі стромкімі схіламі, а з боку поля – ровам шырынёй больш за 40 метраў. Уезд размяшчаўся з паўднёвага боку. Першыя пасяленцы на гэтай тэрыторыі з’явіліся ў другім тысячагоддзі да н.э. У першым тысячагоддзі да н.э. тут узнікла ўмацаванае гарадзішча жалезнага веку. Потым на гэтым месца ўзнікла ўсходеславянскае паселішча, а ў 16 стагоддзі - умацаваны замак.